Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:50 ]  ЗША заклікаюць да сьледства ў справе загіблых у лягеры Рафах


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты заклікалі ізраільскія ўлады правесьці сьледства ў справе сьмерці мірных жыхароў у чацьвер у часе апэрацыі ізраільскага войска ў лягеры палестынскіх уцекачоў Рафах у Паласе Газа. Прадстаўніца дзярждэпартаманту ЗША Энн Маркс выказала глыбокую занепакоенасьць ахвярамі сярод мірнага насельніцтва. Маркс таксама заклікала палестынцаў спыніць тэрарыстычныя напады на Ізраіль. Ізраільскае вайсковае кіраўніцтва цьвердзіць, што вайскоўцы вымушаныя былі пачаць страляць ув адказ, пасьля таго, як трапілі пад абстрэл. Сёньня ў Эгіпет прыяжджае адмысловы высланьнік ЗША на Блізкім Усходзе Ўільям Бёрнс, які цяпер наведвае краіны рэгіёну.
XS
SM
MD
LG