Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:42 ]  Надзвычайныя захады супраць тэрарызму ў Інданэзіі


ДЖАКАРТА. Прэзыдэнт Інданэзіі Мэгаваці Сукарнапутры падпісала дакрэт пра надзвычайныя захады ў барацьбе супраць тэрарызму. Паводле гэтага дакуманту ўлады маюць права затрымліваць падазроных на тэрарыстычную дзейнасьць асобаў на некалькі месяцаў, без выстаўленьня абвінавачаньня. Дакрэт таксама прадугледжвае пакараньне сьмерцяй для асобаў асуджаных за тэрарызам. Гэтыя крокі закліканыя падвысіць эфэктыўнасьць урадавых ведамстваў і праваахоўных ворганаў у процідзеяньні тэрарызму. Тым часам урад Аўстраліі ізноў заклікаў сваіх грамадзянаў пакінуць Інданэзію, паколькі ёсьць інфармацыя пра магчымыя новыя тэрарыстычныя атакі супраць замежных грамадзянаў у Джакарце.
XS
SM
MD
LG