Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:10 ]  Рэфэрэндум у Ірляндыі адносна пашырэньня Эўразьвязу


ДУБЛІН. Сёньня ў Ірляндыі праходзіць паўторны рэфэрэндум у справе ратыфікацыі дамовы, якая стварае новы падмурак для пашырэньня Эўрапэйскага Зьвязу. Дакумэнт быў падпісаны ў сьнежні 2000 году, у часе сустрэчы ў вярхох у Ніццы. Ірляндыя – адзіная краіна Эўразьвязу, якая не ратыфікавала дамовы. У чэрвені летась – пад час першага рэфэрэндуму – 54% ірлянскіх выбаршчыкаў прагаласавалі супраць ратыфікацыі. Лідары Эўразьвязу папярэджваюць, што калі дамова будзе адрынутая другі раз, да канца году яна страціць сілу. Гэта можа пацягнуць за сабой сур’ёзны крызыс у Эўразьвязе. На думку аналітыкаў, тыя ірлянскія выбаршчыкі, якія выступаюць супраць ратыфікацыі, ня столькі выступаюць супраць пашырэньня Эўразьвязу, колькі пабойваюцца, што дамова можа пазбавіць Ірляндыю нэўтралітэту і зьнізіць ейны ўплыў у Эўрапэйскім Зьвязе.
XS
SM
MD
LG