Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:14 ]  Урад Галяндыі прыймае пашырэньне Эўразьвязу


ГААГА. Прэм’ер-мiнiстар Галяндыi Ян Пэтэр Балкэнэндэ заявiў, што ягоны ўрад прыйме прапанову Эўрапэйскай камiсii ў справе далучэньня 10 новых краiнаў да Эўразьвязу у 2004 годзе. Аднак прэм’ер-мiнiстар i мiнiстар замежных справаў Галяндыi адзначылi, што i надалей будуць шукаць мэханiзмы, каб абмежаваць магчымасьцi новых краiнаў у пытаньнях прыняцьця супольных пастановаў, якiя тычацца сфэраў, дзе гэтыя краiны яшчэ не адпавядаюць патрабаваньням Эўразьвязу. Пастанова габiнэту мiнiстраў яшчэ мусiць быць зацьверджаная парлямантам у наступную сераду.
XS
SM
MD
LG