Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:11 ]  ЗША і Кітай абмеркавалі пытаньне ядзернай зброі ў КНДР


ВАШЫНГТОН. Вышэйшыя дыпляматы Злучаных Штатаў абмеркавалі ў Пэкіне пытаньне пра паўночнакарэйскую ядзерную праграму. Прадстаўнік дзяржаўнага дэпартаманту ЗША Рычард Боўчар выказаў спадзяваньне, што Кітай падзяляе занепакоенасьць Злучаных Штатаў распрацоўкай ядзернай зброі ў КНДР. Боўчар адмовіўся камэнтаваць паведамленьні, якія зьявіліся ў шэрагу заходніх сродкаў масавай інфармацыі, пра тое, што Расея, Пакістан і Кітай дапамагалі Паўночнай Карэі ў ейнай ядзернай праграме. Масква і Іслямабад абвяргаюць гэтую інфармацыю. Міністар абароны Францыі Мішэль Альо-Мары ня выключыла ужываньня сілы, каб прымусіць Пхэньян да раззбраеньня. Паводле ейных словаў, КНДР цалкам здольная ўжыць ядзерную зброю, альбо прадаць яе тэрарыстычным групоўкам.
XS
SM
MD
LG