Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:53 ]  Прадстаўнiк ЗША распачаў паездку па Блiзкiм Усходзе


Ерусалім. Адмысловы прадстаўнік ЗША Уільям Бэрнс пачынае сёньня паездку па Блізкім Усходзе ў мэтах знайсьці шляхі вырашэньня палестына-ізраільскага канфлікту. Бернс наведае шэраг краінаў рэгіёну, у тым ліку Ізраіль, і палестынскія тэрыторыі. Прадстаўнік дзярждэпартамэнту ЗША паведаміў, што Уіл’ям Бернс ня будзе сустракацца з кіраўніком палестынскай аўтаноміі Ясерам АРафатам. ЗША яшчэ сёлетнім летам заклікалі да адстаўкі Арафата, зараз умоваю кантактаў з ім ВАшынгтон выстаўляе структурныя рэформы ў кіраўніцтве аўтаноміі. Учора падчас рэйду ізраільскага войска ў лягер уцекачоў Рафах у сэктары Газа 6 палестынцаў былі забітыя і больш за 60 параненыя. Ізраіль лічыць Рафах апірышчам тэрарыстаў. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыель Шарон заявіў, што апэрацыі ў сэктары Газа будуць працягвацца.
XS
SM
MD
LG