Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:49 ]  ЗША не плянуюць ужываць сiлу супраць Паўночнай Карэi


Вашынгтон. Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд заявіў, што паводле ягоных зьвестак, Паўночная Карэя валодае невялікай колькасьцю ядзернай зброi. Аднак Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэлл паведамiў, што Вашынгтон не плянуе ваенай акцыі супраць Паўночнай Карэі. А Францыя лічыць, што супраць Паўночнай Карэі, магчыма, давядзецца ўжыць сілу, каб прымусіць яе спыніць ваеныя ядзерныя праграмы, бо Пхэн’ян можа ўжыць ядзерную зброю, шантажаваць ёю суседзяў ці прадаць тэрарыстычным групоўкам. Расея і Пакістан сёньня катэгарычна абверглі паведамленьнi ў газэце “Ню Ёрк Таймз” пра тое, што яны садзейнічалі выкананьню ваенай ядзернай праграмы Паўночнай Карэі. А дыпляматы ЗША кансультуюцца сёньня ў гэтай справе з прадстаўнiкамi кiтайскага ўраду ў Пэкiне.
XS
SM
MD
LG