Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:16 ]  ЗША не плянуюць ваенных дзеяньняў супраць Паўночнай Карэі


ВАШЫНГТОН. Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл сказаў, што Злучаныя Штаты не плянуюць ніякіх ваенных дзеяньняў супраць Паўночнай Карэі. Намесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША Джон Болтан, які ўжо правёў перамовы ў Кітаі, наведае Расею, каб абмеркаваць сытуацыю. Дыпляматы ЗША наведаюць Паўдзённую Карэю, Японію, Вялікую Брытанію і Францыю дзеля перамоваў у паўночнакарэйскім пытаньні.
XS
SM
MD
LG