Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:24 ]  Ірак верне Кувэйту дзяржаўныя архівы


БАГДАД. Ірак мае намер вярнуць Кувэйту дзяржаўныя архівы гэтай краіны, захопленыя ў часе акупацыі 12 гадоў таму. Ірацкае міністэрства замежных справаў паведаміла, што пяць грузавікоў з архівамі ўжо сёньня накіруюцца з Багдаду ў Кувэйт. Перадача адбудзецца ў сыботу ў дэмілітарызаванай зоне паміж дзьвюма краінамі – у прысутнасьці назіральнікаў ААН і Лігі арабскіх краінаў. Архівы ўлучаюць дакумэнты кувэйцкіх міністэрстваў бясьпекі, унутраных і замежных справаў.
XS
SM
MD
LG