Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:23 ]  Катастрофа расейскага гэлікоптару ў Чачні


РАСТОЎ-НА-ДОНЕ (Расея). У Чачні пацярпеў катастрофу расейскі ваенны гэлікоптар Мі-8, які ляцеў з места Маздок, што ў Паўночнай Асеціі, на ваеннеую базу Ханкала, пад Грозным. На борце гэлікоптару былі 20 супрацоўнікаў міліцыі і трое сяброў экіпажу. Паводле апошніх зьвестак 11 чалавек загінулі і 12 параненыя. Аднак раней прадстаўнікі расейскага войска заяўлялі, што загінуў толькі адзін чалавек і яшчэ адзін прапаў бязь вестак. Паведамляецца таксама, што гэлікоптар ня быў зьбіты чачэнскімі незалежнікамі, а ўпаў у рэчку Церык пасьля таго, як зачапіўся за высакавольтную лінію.
XS
SM
MD
LG