Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:21 ]  Гэнэральны сакратар ААН прыяжджае ва Ўзбэкістан


ТАШКЕНТ. Сёньня Гэнэральны сакратар ААН Кофі Анан наведае Ўзбэкістан. Чакаецца, што ён сустрэнецца з прэзыдэнтам краіны Іслямам Карымавым і іншымі афіцыйнымі асобамі, каб абмеркаваць пытаньні рэгіянальнай абароны, Афганістану і барацьбы супраць міжнароднага тэрарызму. Анан прыяжджае ў Ташкент з Казахстану, дзе ён правёў перамовы з прэзыдэнтам Нурсултанам Назарбаевым. Назарбаеў узнагародзіў высокага гасьця ордэнам “Дастык” (Дружбы). У пляне паезкі Анана наведаньне Кыргыстану, Таджыкістану і Туркменістану.
XS
SM
MD
LG