Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:20 ]  Васьмёра палестынцаў загінулі і больш як 30 параненыя


ГАЗА (Палестынская аўтаномія). Прынамсі васьмёра палестынцаў загінулі і больш як 30 былі параненыя у часе рэйду ізраільскага войска ў лягеры ўцекачоў Рафах на поўдні паласы Газа. Сярод загіблых 70-гадовая жанчына і трое дзяцей. Паводле палестынскіх крыніцаў, ізраільскія танкі абстралялі некалькі дамоў. Ізраільскае вайсковае кіраўніцтва заявіла, што вайскоўцы трапілі пад абстрэл і змушаныя былі адкрыць вагонь ув адказ. Улады Ізраілю лічаць, што ў Рафаху, пад выглядам мірных жыхароў, хаваюцца палестынскія тэрарысты. У чацьвер у Ерусаліме – упершыню цягам апошніх тыдняў – міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрас абмеркаваў з сябрам палестынскага кіраўніцтва Саэбам Эракатам парадак дня далейшых перамоваў на вышэйшым узроўні.
XS
SM
MD
LG