Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:19 ]  Ізраіль мае права на адказ у выпадку ірацкага нападу


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты лічаць, што Ізраіль мае поўнае права на ўдар у адказ у выпадку нападу з боку Іраку. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў пра гэта ў часе сумеснай прэсавай канфэрэнцыі ў Вашынгтоне пасьля заканчэньня перамоваў з ізраільскім прэм’ер-міністрам Арыэлем Шаронам. Буш падкрэсьліў, што гаворка ідзе пра несправакаваны напад Іраку на Ізраіль. У выпадку, калі Вашынгтон будзе вымушаны пачаць ваенную акцыю супраць Багдаду, удзел у ёй Ізраілю будзе абмяркоўвацца на адмысловым паседжаньні. Арыэль Шарон выказаў задаволенасьць пазыцыяй ЗША і ахарактарызаваў цяперашні этап адносінаў паміж Ізраілем і ЗША як самы лепшы ў гісторыі. Злучаныя Штаты абвесьцілі, што накіроўваюць на Блізкі Ўсход высокага прадстаўніка дзеля дапамогі кіраўніцтву Палестынскае аўтаноміі ў правядзеньні структурных рэформаў.
XS
SM
MD
LG