Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:52 ]  ЦВК Сэрбii адкiнула скаргу Каштунiцы


БЯЛГРАД. Цэнтральная выбарчая камiсыя Сэрбii адкiнула скаргу партыi югаслаўскага прэзыдэнта Ваiслава Каштунiцы, якi абскардзiў рашэньне камiсыi пра прызнаньне апошнiх прэзыдэнцкiх выбараў несапраўднымi. У часе выбараў, Каштунiца атрымаў больш за 66% галасоў, аднак выбары не былi прызнаныя з-за таго, што ў iх узялi ўдзел менш за палову выбаршчыкаў. Паводле Каштунiцы, гэта адбылося таму, што шмат у якiя выбарчыя сьпiсы былi ўнесеныя iмёны не iснуючых у сапраўднасьцi людзей.
XS
SM
MD
LG