Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:24 ]  ЗША i Вялiкая Брытанiя прадставяць новы праект рэзалюцыi Рады Бясьпекi ААН у справе Іраку


МАСКВА. Мiнiстар Замежных справаў Расеi Ігар Іваноў заявiў сёньня, што Злучаныя Штаты i вялiкая Брытанiя ў хуткiм часе прадставяць новыя прапановы да рэзалюцыi Рады Бясьпкii ААН у справе Іраку. Іваноў паведамiў, што дзяржсакратар ЗША Колiн Паўэл запэўнiў яго праз тэлефон, што гэтыя прапановы ўлiчаць меркаваньнi расейскага боку ў гэтай справе. Мiж тым, генеральны сакратар ААН Кофі Анан, які сёньня наведвае Казахстан, заявіў, што ІРак трэба прымусіць паважаць волю міжнароднай супольнасьці і што інспэктары ААН мусяць атрымаць поўны даступ да ўсіх аб’ектаў, як толькі яны вернуцца ў Ірак.
XS
SM
MD
LG