Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:50 ]  Паўночная Карэя распрацоўвае ядзерную зброю


Пхэн’ян. Як стала вядома, напачатку гэтага месяца Паўночная Карэя паведаміла прадстаўнікам ЗША, што яна, насуперак сваім міжнародным абавязкам, працягвае распрацоўку ядзернай зброі. Пхэн’ян прызнаў, што страціла сілу паўночнакарэйска-амэрыканская дамова 1994 году, паводле якой ЗША ў абмен за адмову Паўночнай Карэі ад ваеных ядзерных праграмаў абавязаліся пабудаваць у Паўночнай Карэі два цывільных ядзерных рэактары. Прызынаньне Пхэн’яну выклікала шок у Паўдзенай Карэі і ў Японіі. Урады гэтых краінаў заяўляюць, што нармалізацыя адносінаў з Пхэн’янам пастаўленая пад пагрозу. Разам з тым, яны выказавлі спадзяваньне, што праблему можна вырашыць дыпляматычным шляхам. Такое ж меркаваньне выказаў і Кітай.
XS
SM
MD
LG