Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:47 ]  Перамовы ў Маскве ў справе Калiнiнграду


Масква. Сёньня тут прайшлі перамовы паміж міністрам замежных справаў Расеі Ігарам Івановым і прадстаўнікамі Эўразьвязу ў справе Калiнiнграду. Паводле Іванова, бакі крыху зблізілі свае пазыцыі. Ён паведаміў, што напярэдадні саміту Эўразьвяз-Расея, які пройдзе у лістападзе ў Капэнгагене, адбудуцца яшчэ некалькі кансультацыяў у гэтай праблеме. Масква настойвае на тым, каб пасьля далучэньня да Эўразьвязу Літвы і Польшчы, расейскія грамадзяне маглі бяз візаў ездзіць у Калінграцкую вобласьць. Брусэль, а таксама Варшава і Вільня лічаць, што выключэньні з візавага рэжыму Шэнгэнскай зоны недапушчальныя. Дарэчы сёньня сьпікэр літоўскага парляманту заявіў, што Літва ня пойдзе на саступкі Расеі ў пытаньні бязвізавага доступу да Калінграцкай вобласьці. Пасьля сёньняшніх перамоваў з прадстаўшнікамі Зьвязу міністар Іваноў таксама заявіў, што Масква і Эўразьвяз выступаюць за дыпляматычнае ўрэгуляваньне ірацкай праблемы і за тэрміновае вяртаньне ў гэтую краіну ваеных інспэктараў ААН. Разам з тым расейскі міністар падкрэсьліў, што Масква выступае супраць варыянту рэзылюцыі Рады бясьпекі ААН, які прадугледжвае аўтаматычнае ўжываньне сілы, калі Ірак адмовіцца дапусьціць інспэктараў.
XS
SM
MD
LG