Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:43 ]  Лiдэр групоўкi "Джэмаа iсьлямiя" выклiканы на допыт у справе замаху на Балi


Джакарта. Інданэзыйская паліцыя дапытвае 8 чалавек у справе выбуху на выспе Былі, што адбыўся ў мінулую суботу. Адзін з затрыманых – грамадзянін блізкаўсходняй краіны, астатнія – інданэзыйцы. Паліцыя паведаміла, што на допыт у справе замаху выкліканы лідэр іслямісцкай групоўкі “Джэмаа іслямія” АБУ БАКАР БАШЫР. Гэтая арганізацыя падазраецца ў тэрарыстычнай дзейнасьці, Выклік на допыт лідэра групоўкi грунтуецца на інфармацыі, якую прадставіў сябра тэрарыстычнай сеткі Аль-Кайда. Паведамляецца, што прэзыдэнт Інданэзыі заўтра выдасьць указ аб надвычайных мерах у барадзьбе з тэрарызмам. Улады Аўстраліі і Новай Зэляндыі заклікалі сваіх грамадзянаў тэрмінова пакінуць Інданэзыю ў сувязі з пагрозамі новых тэрактаў. Прэм’ер-міністар Аўстраліі Джон ХАУОРД прыляцеў сёньня на Балі каб узяць удзел у жалобнай цырымоніі памяцi ахвяраў тэракту. У мінулую суботу загінулі амаль 190 чалавек, большасьць зь іх – аўстралійскія турысты.
XS
SM
MD
LG