Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:39 ]  У ААН працягваецца абмеркаваньне сытуацыі вакол Іраку


АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЕДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Прадстаўнікі шмат якіх краінаў сьвету заклікаюць Раду Бясьпекі ААН узнавіць міжнародныя ваенныя інспэкцыі ў Іраку і паўстрымацца ад пагрозаў ужываньня ваеннай сілы супраць Багдаду. У часе адкрытых дэбатаў у Радзе Бясьпекі з такой пазыцыяй выступілі, у прыватнасьці, Кувэйт і Іран, якія раней зазналі на сабе напады з боку Іраку. Прадстаўнікі блізкаўсходніх краінаў падкрэсьліваюць, што ваенны ўдар па Іраку можа на доўгія гады дэстабілізаваць сытуацыю ў рэгіёне. У той самы час сябры міжнароднай супольнасьці дамагаюцца абавязковага выкананьня Іракам усіх рэзалюцыяў ААН і зьнішчэньня ім арсэналаў зброі масавага зьнішчэньня. Сёньня ў Радзе Бясьпекі ААН чакаецца выступ прадстаўніка Злучаных Штатаў. У Вашынгтоне дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл абмяркоўвае з міністрам абароны Францыі Мішэлем Альо-Мары праект новай, больш жорсткай рэзалюцыі ў справе Іраку.
XS
SM
MD
LG