Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:19 ]  У Радзе Бясьпекі ААН ідуць дэбаты адносна Іраку


АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЕДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. У Радзе Бясьпекі ААН ідуць адкрытыя дэбаты адносна сытуацыі вакол Іраку. Ініцыятары дыскусіі – краіны, якія выступаюць супраць магчымай ваеннай апэрацыі ў гэтай краіне. У абмеркаваньні бяруць удзел 15 краінаў – сяброў Рады Бясьпекі і 48 іншых дзяржаваў. Гэнэральны сакратар ААН Кофі Анан заклікаў удзельнікаў “даць Іраку шанец”. Паводле Анана, Рада Бясьпекі мусіць прыняць новую рэзалюцыю, якая дакладна вызначае задачы ваенных інспэктараў, што вяртаюцца ў Ірак. Учора прэзыдэнт Буш падпісаў, ухваленую абедзьвюма палатамі Кангрэсу, рэзалюцыю, якая дае яму паўнамоцтвы на ўжываньне ваеннай сілы супраць Іраку. У часе выступу ў Белым Доме, Джордж Буш заклікаў усясьветных лідараў падтрымаць ЗША ў просістаяньні рэжыму Садама Хусэйна і адначасна выказаў надзею, што ўжываньня ваеннай сілы супраць Багдаду не спатрэбіцца.
XS
SM
MD
LG