Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:18 ]  Выбух францускага танкеру “Лімбург” -- тэракт


САНАА (Емен). Улады Емену заявілі, што выбух францускага танкеру “Лімбург” у еменскім порце Эль-Мукала 6 кастрычніка быў тэрарыстычным актам. Паводле міністра ўнутраных справаў Емену Рашыда аль-Алімі, паліцыя знайшла недалёка ад порту дом, дзе захоўвалася выбухоўка, сьляды якой былі знойдзеныя на борце “Лімбургу” пасьля тэракту. Міністар сказаў, што арыштаваныя некалькі падазроных. У выніку выбуху танкеру загінуў адзін чалавек. У мора выліліся 90 тысячаў барэляў нафты. Ад пачатку еменскія ўлады цьвердзілі, што гэта быў няшчасны выпадак.
XS
SM
MD
LG