Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:15 ]  У Чарнагорыі пройдуць парляманцкія выбары


ПАДГОРЫЦА. У нядзелю ў Чарнагорыі, якая разам з Сэрбіяй уваходзіць у Югаслаўскую фэдэрацыю, пройдуць датэрміновыя парляманцкія выбары. На думку аглядальнікаў, асноўная барацьба за 75 дэпутацкіх месцаў разгорнецца паміж прыхільнікамі прэзыдэнта Чарнагорыі Міла Джуканавіча, якія дамагаюцца незалежнасьці і кааліцыяй партыяў, што выступаюць за захаваньне цесных сувязяў з Бялградам. У скавіку Джуканавіч падпісаў пагадненьне пра ўтварэньне новай саюзнай дзяржавы Сэрбіі і Чарнагорыі. Гэта пацягнула за сабой развал уладнай кааліцыі і прызначэньне датэрміновых парляманцкіх выбараў. 22 сьнежня ў Чарнагорыі пройдуць выбары прэзыдэнта.
XS
SM
MD
LG