Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:14 ]  Тэрмін адводу індыйскага войска ад мяжы з Пакістанам неназваны


ДЭЛІ. Міністар абароны Індыі Джордж Фэрнандэс заявіў, што Дэлі адвядзе частку аддзелаў ад пакістанскай мяжы, аднак, цалкам захавае сваё войска ў індыйскай частцы Кашміру. Фэрнандас не паведаміў пра колькасьць і тэрмін адводу войска. У чэрвені Індыя і Пакістан апынуліся на мяжы новай вайны з-за Кашміру. На мяжы паміж дзьвюма краінамі сканцэнтравана каля мільёну вайскоўцаў. Індыйскі міністар падкрэсьліў, што Дэлі не пачне перамоваў з Іслямабадам з нагоды спрэчнай тэрыторыі Кашміру да таго часу, пакуль Пакістан будзе падтрымліваць іслямскіх тэрарыстаў. Пакістанскія ўлады пакуль не камэнтуюць заявы кіраўніка абароннага ведамства.
XS
SM
MD
LG