Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:37 ]  Прэзыдэнт ЗША падпiсаў пастанову Кангрэсу, якая дазваляе яму ўжыць сiлу супраць Іраку


Вашынгтон. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш падпiсаў пастанову Кангрэсу, якая надае кiраўнiку дзяржавы права распачаць ваенные дзеяньнi супраць Іраку. На цырымонii прысутнiчалi сто дэпутатаў абедзьвух палатаў Кангрэсу. Буш заклiкаў лiдэраў вядучых дзяржаваў сьвету быць гатовымi да супрацьстаяньня iрацкаму рэжыму. Прэзыдэнт ЗША, аднак, выказаў спадзяваньне, што ўжываньне сiлы супраць Багдаду, не спатрэбiцца, аднак, паводле ягоных словаў, мэта Амэрыкi – прадухiлiць пагрозу мiру на плянэце. Мiж тым прэзыдэнты Расеi І Францыi заявiлi, што ваенныя iнспэктары павiнны як мага хутчэй вярнуцца ў Ірак i выказалiся супраць ваенных дзеяньняў у Іраку.
XS
SM
MD
LG