Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:36 ]  На Балi знойдзеныя рэшткi плястыкавай выбухоўкi


Джакарта. На мейсцы тэрэрыстычнага замаху на выспе Балi знойдзеныя рэшткi плястыкавай выбухоўкі замежнай вытворчасьці. Гэты ж тып выбухоўкі быў знойдзены пры дасьледваньні выбуху амэрыканскага крэйсэру “Коул” у Емэне 2 гады таму. Тады адказнасьць за выбух была ускладзеная на Аль-Кайду. Сьледчыя, што вядуць справу тэракту на Балі, ня выключаюць, што ён быў зьдзейснены інданэзыйскай групоўкай “Джэмаа Ісламія”, якая шчыльна зьвязаная з Аль-Кайдай.
XS
SM
MD
LG