Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:57 ]  Іран зьмягчае сваю пазыцыю адносна Ізраiлю


Тэгеран. Упершыню з часоў антышахскай рэвалюцыі 1979 году Іран абвяшчае пра зьмягчэньне сваёй антыізраільскай палітыкі. Прадстаўнік міністэрства замежных спараваў Ірану паведаміў сёньня, што хаця Тэгеран і працягвае падтрымліваць стварэньне адзінай дзяржавы на гістарычнай Палестыне, аднак і не зьбіраецца перашкаджаць стварэньню дзьвюх дзяржаваў – габрэйскай і арабскай, калі пагадненьне аб гэтым будзе дасягнутае. Гэтая заява была зробленая напярэдадні візыту ў Тэгеран гандлёвай дэлегацыі Эўразьвязу. У мінулым месяцы зьвяз заявіў, што умоваю заключэньня гандлёвага пагадненьня з’яўляецца прызнаньне Іранам Ізраiлю.
XS
SM
MD
LG