Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:02 ]  Садаму Хусэйну прагназуюць 100 адсоткаў падтрымкі


БАГДАД. Сёньня ірацкія ўлады маюць абвесьціць вынікі рэфэрэндуму аб прадленьні паўнамоцтваў прэзыдэнта Садама Хусэйна яшчэ на сем гадоў. Дзяржаўнае тэлебачаньне Іраку паведаміла, што на некаторых участках ірацкі лідэр атрымаў 100 адсоткаў падтрымкі. Садам Хусэйн, які кіруе Іракам апошнія 23 гады, быў адзіным кандыдатам на ўчорашнім рэфэрэндуме. На мінулым такім плебісцыце ў 1995 годзе, Садам, паводле афіцыйных лічбаў, атрымаў падтрымку 99,96 адсотка іракцкіх выбаршчыкаў. Прэсавы сакратар Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Рычард Баўчэр заявіў, што іракці рэфэрэндум ня варты нават зьдзеку. Учора ж амэрыканскія і брытанскія самалёты бамбілі ірацкія вайсковыя камунікацыі на поўдні Іраку. Прадстаўнікі ЗША кажуць, што бамбаваньне адбылося ў адказ на абстрэл самалётаў.
XS
SM
MD
LG