Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:00 ]  Улады Інданэзіі шукаюць сьляды тэрарыстаў


ДЖАКАРТА (ІНДАНЭЗІЯ). Інданэзійскія ўлады дапытваюць ахоўніка начнога клюбу і яшчэ аднога чалавека ў зьвязку з выбухам у мінулую суботу на выспе Балі, ад якога загінулі больш за 180 чалавек. Улады аднак кажуць, што гэтыя двое не арыштаваныя. На месцы трагедыі знойдзеныя сьляды вайсковага выбуховага плястыку “С-4”. Паліцыя шукае сувязі паміж выбухам і тэрарыстычнай сеткай аль-Кайда. Амэрыканскія, брытанскія і аўстралійскія сьледчыя працуюць разам з інданэзійскімі калегамі. Тым часам у Вашынгтоне дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл заклікаў Інданэзію – дзяржаву, якая мае найвялікшае ў сьвеце мусульманскае насельніцтва – змагацца супраць ісьлямскіх ваяўнікоў, якіх вінавацяць у тэракце. Паўэл заявіў, што інданэзійскія ўлады болей ня могуць казаць, што ў іхнай краіне няма тэрарызму.
XS
SM
MD
LG