Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:56 ]  Вайсковы самалёт будзе шукаць забойцу


ВАШЫНГТОН. Міністэрства абароны ЗША пазычыць паліцыі вайсковы самалёт-разьведчык, каб дапамагчы ў пошуках сэрыйнага забойцы. З пачатку месяца ў ваколіцах Вашынгтону невядомы снайпэр забіў дзевяць чалавек. Апошняй ахвярай стала 47-гадовая жанчына, якую застрэлілі ў панядзелак на паркоўцы ў штаце Вірджынія непадалёк ад Вашынгтону. Забітая працавала аналітыкам у Фэдэральным бюро расьсьледаваньняў. Сьледчыя кажуць, што пакуль што няма сьведчаньняў, што яна сталася ахвярай забойцы з-за сваёй працы.
XS
SM
MD
LG