Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:55 ]  Эўразьвяз працягвае перамовы аб "калінінградзкім транзыце"


КАПЭНГАГЕН. Прадстаўнікі Эўрапейскага зьвязу кажуць, што хуткім часам вырашаць усе спрэчныя пытаньні з Расеяй наконт транзыту паміж Калінінградзкай вобласьцю і асноўнай часткай Расейскай фэдэрацыі. Андэрс Расмусэн -- прэм’ер-міністар Даніі, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе -- кажа, што дамоўленасьць з Расеяй будзе дасягнутая да лістападу, калі мае адбыцца сустрэча лідэраў Расеі і Эўразьвязу. Сёньня ў Маскву прыбудзе дэлегацыя Эўразьвязу на перамовы з міністрам замежных справаў Расеі Ігарам Івановым. Расея жадае бязьвізавага транзыту для сваіх грамадзянаў, якія будуць падарожнічаць з Калінінградзкай вобласьці і назад на асноўную тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі праз Літву і Польшчу. Чакаецца, што ў 2004 годзе гэтыя краіны стануць сябрамі Эўразьвязу, таму яны плянуюць ўвесьці для расейцаў абавязковыя транзытныя візы. Эўразьвяз прапаноўваў, каб расейцы, якія часта езьдзяць у Калінінград, атрымоўвалі спэцыяльныя шматразовыя дазволы, але Масква на гэта пакуль не пагадзілася.
XS
SM
MD
LG