Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:50 ]  Распачалася варшаўская канфэрэнцыя "Украiна ў Эўропе"


ВАРШАВА. Сёньня ў сталiцы Польшчы распачалася мiжнародная канфэрэнцыя “Украiна ў Эўропе”, прысьвечаная абмеркаванью мейсца гэтай краiны на нашым кантынэнце пасля пашырэньня НАТА i Эўразьвязу. У канфэрэнцыi бяруць удзел прадстаўнiкi ўкраiнскiх уладаў, апазыцыi, а таксама прадстаўнiкi заходнiх карiнаў, сярод якiх кiраўнiк замежнай палiтыкi Эўрапэйскага зьвязу Хаў’ер Саляна. Заўтра ў Варшаву на некалькi гадзiнаў мусiць прыляцець Леанiд Кучма, аднак ён ня возьме ўдзелу ў канфэрэнцыi, а толькi спаткаецца з польскiм прэзыдэнтам Аляксандрам Квасьнеўскiм i Хаўерам Салянай.
XS
SM
MD
LG