Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:39 ]  Гейдар Алiеў: ёсьць праблемы з пабудовай газаводу з Азэрбайджану ў Турэччыну


ІСТАМБУЛ. Прэзыдэнт Азэрбайджану Гейдар Алiеў прызнаў сёньня, што iснуюць праблемы с прапановай аб пабудове газаводу, па якiм мог бы экспартавацца газ з ягонай краiны ў Турэччыну. Алiеў адзначыў, што асьцерагаецца таго, што Турэччына мае ўжл зашмат газу, бо падпiсала адпаведныя кантракты з Расеяй i Іранам. Акрамя гэтага, азэрбайджанскi прэзыдэнт сказаў, што зважаючы на цяперашнiя эканамiчныя праблемы Турэччыны, можна меркаваць, што Істамбул ня будзе мець грошай каб разьлiчыцца за азэрбайджанскi газ. Кансорцыюм, якi ўзначальвае кампанiя British Petroleum плянаваў пабудаваць газавод з Азэрбайджану ў Турэччыну праз Грузiю, ды распачаць пастаўкi газу ў 2005 годзе.
XS
SM
MD
LG