Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:26 ]  ЗША i Вялiкая Брытанiя не забудуцца на Ірак у сувязi з замахам ў Інданэзii


ЛЁНДАН. Сёньня прэм’ер-мiнiстар Вялiкай Брытанii Тонi Блэр заявiў, што тэрарыстычны замах на выспе Балi ня мусiць спынiць намеру Злучаных Штатаў i Вялiкай Брытанii раззброiць Ірак. Паводле Тонi Блэйра,апошнiя падзеi сьведчаць пра тое, што вайна з тэрарызмам яшчэ ня скончаная. “Цягам апошнiх 10 дзён, былi яшчэ замахi ў Кувэйце i Емэне. Рэальная пагроза iснуё для усiх людзей, у любой частцы сьвету i ў любы час”, - сказаў Тонi Блэр. А ў Вашынгтоне з аналягiчнай заявай у Вашынгтоне выступiлi дзяржсакратар ЗША Колiн Паўэл i ягоны брытанскi калега Джэк Строў. Паводле словаў гэтых палiтыкаў, суботнi тэрарыстычны замах не прывядзе да таго, што Вашынгтон i Лёндан засяродзяцца толькi на барадзьбе з мiжнародным тэрарызмам, забыўшыся на Ірак. Колiн Паўэл i Джэк Строў цяпер бяруць удзел у кансультацыях з прадстаўнiкамi iншых краiнаў-сябраў Рады Бясьпекi ў справе рэзалюцыii ААН па Іраку. Паводле iхных словаў, рэзалюцыя будзе ўтрымлiваць апiсаньне магчымых захадаў, калi Ірак ня будзе супрацоўнiчаць з ваеннымi iнспэктарамi ААН.
XS
SM
MD
LG