Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:14 ]  На выспе Балі прайшла жалобная ўрачыстасьць


ДЖАКАРТА. У Інданэзіі на выспе Балі прайшла жалобная памінальная ўрачыстасьць па ахвярах тэракту, у выніку якога загінулі амаль 190 асобаў. У цырымоніі ўзялі ўдзел сотні людзей – крэўныя загіблых, пэрсанал гатэляў, дзе жылі шмат хто з пацярпелых, пераважна, замежныя турысты. У сьледстве разам зь мясцовымі паліцыянтамі бяруць удзел прадстаўнікі ЗША, Аўстраліі, Вялікай Брытаніі, Нямеччыны і Японіі. Арыштаваныя два індэнэзыйцы, якіх дапытвае паліцыя. Як заявіў напярэдадні міністар абароны Інданэзіі Абдул Джаліл, выбух паказаў, што ў краіне дзейнічае міжнародная тэрарыстычная групоўка “Аль-Кайда”. Аднак сёньня спікер індэнэзыйскага парляманту Ам’ен Райс адзначыў, што рабіць высновы адносна датычнасьці да тэракту якой-небудзь групоўкі – зарана.
XS
SM
MD
LG