Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:13 ]  Забітая ўчора жанчына -- чарговая ахвяра снайпера


ВАШЫНГТОН. Паліцыя штату Вірджынія (ЗША) пацьвердзіла, што забітая ўчора ўвечары жанчына стала чарговай ахвярай снайпэра, які тэрарызуе Вашынгтон і ягоныя ваколіцы. Як паведаміў шэф паліцыі графства Фэрфакс, гэтая выснова зробленая на падставах балістычнай экспэртызы. Маштабная апэрацыя пошуку злачынцы, у межах якой быў спынены рух на галоўнай аўтатрасе, вынікаў не дала. Цягам апошніх двух тыдняў снайпер, які дзейнічае ў гэтым раёне, забіў дзевяць чалавек і параніў дваіх.
XS
SM
MD
LG