Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:12 ]  Іран супраць стварэньня незалежнага Курдыстану


ІСТАМБУЛ. Прэзыдэнт Ірану Мухамэд Хатамі заявіў, што Тэгэран – супраць стварэньня незалежнай курдзкай дзяржавы на тэрыторыі паўночнага Іраку – у выпадку калі рэжым Садама Хусэйна будзе зрынуты. Хатамі заявіў пра гэта сёньня ў Істамбуле, дзе праходзіць сустрэча ў вярхох Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва краінаў Цэнтральнай Азіі. Хатамі падтрымаў пазыцыю турэцкіх уладаў, гатовых ужыць супраць курдаў ваенную сілу. Стамбул непакоіцца, што курды, якія змагаюцца за стварэньне незалежнай дзяржавы, могуць паспрабаваць дамагчыся сваёй мэты, скарыстаўшыся з пачатку ваеннай апэрацыі ЗША супраць рэжыму Садама Хусэйна.
XS
SM
MD
LG