Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:11 ]  Першы сьмяротны прысуд у Афганістане


КАБУЛ. Трыбунал у Афганістане асудзіў вядомага палявога камандзіра Абдулу Шаха на пакараньне сьмерцяй – за забойства дзясяткаў людзей, сярод якіх тры ягоныя жонкі і пяцёра дзяцей. У часе грамадзянскай вайны 1990-ых гадоў Абдула Шах падтрымліваў фракцыю “Хэзб-і-Іслямі”, якой кіраваў Гульбэтдын Хэкмаціяр і быў сумна вядомы тым, што забіваў падарожнікаў, якія адмаўляліся плаціць даніну. Калі лідар Афганістану Хамід Карзай ухваліць пастанову суду, гэта будзе першае пакараньне сьмерцяй у краіне пасьля таго, як на прыканцы году летась быў зрынуты рэжым талібаў.
XS
SM
MD
LG