Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:08 ]  Скрадзеныя японцы праз 25 гадоў наведалі радзіму


ТОКІА. Пяцёра японцаў, якіх чвэрцьстагодзьдзя таму выкралі паўночнакарэйскія спэцслужбы, сёньня ўпершыню вярнуліся на радзіму – для сустрэчы з крэўнымі. Японскія тэлеканалы перапынілі перадачы, каб паказаць наўпросты рэпартаж пра іхнае прыбыцьцё. У 1978 годзе агэнты паўночнакарэйскіх спэцслужбаў скраілі 13 японцаў. Іх ужывалі для выкладаньня японскай мовы і звычаеў ў разьведшколах КНДР. На цяперашні час жывымі засталіся толькі пяцёра скрадзеных. Пхэньян цьвердзіць, што астатнія загінулі ад хваробаў, у выніку няшчасных выпадкаў, альбо скончылі самагубствам. Японцы, якія прыехалі сёньня на радзіму, пабудуць са сваімі крэўнымі толькі два тыдні. Потым яны вернуцца ў Паўночную Карэю, дзе ў іх засталіся жонкі й дзеці.
XS
SM
MD
LG