Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:07 ]  Візыт Кофі Анана ў Пэкін працягваецца


ПЭКІН. Сёньня Гэнэральны сакратар ААН Кофі Анан правёў перамовы з віцэ-прэзыдэнтам Кітаю Ху Джантао. Ху Джантао разглядаецца як магчымы пераемнік прэзыдэнта Цзыянг Цзэміна на пасадзе кіраўніка Камуністычнай партыі краіны. Перад пачаткам сустрэчы Ху сказаў, што бакі плянавалі абмеркаваць шырокі спэктар праблемаў. Учорашнія перамовы з прэзыдэнтам Кітаю Кофі Анан назваў “плённымі”. Бакі абмяркоўвалі сытуацыю вакол Іраку і пытаньні міжнароднага супрацоўніцтва ў барацьбе супраць тэрарызму. Паездка Анана ў Кітай – частка ягоных штогадовых наведаньняў пяці сталых сяброў Рады Бясьпекі ААН. Заўтра гэнэральны сакратар ААН наведае Мнголію і яшчэ пяць Цэнтральнаазіяцкіх краінаў, пасьля чаго вернецца ў Ню-Ёрк.
XS
SM
MD
LG