Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:21 ]  Тэракт у Ізраілі. Затрыманьне муфція Ерусаліму


ЕРУСАЛІМ. Сёньня ў Ізраілі, у паўночным месьце Бэйт Шэан, адбыўся чарговы тэрарыстычны акт, у выніку якога прынамсі 5 чалавек былі параненыя. Паводле адных дадзеных, у пасажырскім аўтобусе выбухнула бомба, паводле іншых – аўтобус быў абстраляны. Іншыя падрабязнасьці пакуль невядомыя. Сёньня ж ізраільскія ўлады затрымалі галоўнага муфція Ерусаліму і абвінавацілі яго ў падбухторваньні да гвалту. Муфці Ерусаліму Ікрэма Сабры ў часе нядаўнага інтэрвію палестынскай прэсе сьцьвярджаў, што ў ісляме няма закону, які забараняе акцыі тэрарыстаў-самагубцаў і назваў акты тэрору – законнай формай самаабароны. Пасьля больш як трохгадзіннага допыту муфці быў адпушчаны.
XS
SM
MD
LG