Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:23 ]  Кіраўнік Аўстраліі падазрае ў тэракце на Балі аль-Кайду


СЫДНЭЙ. Аўстралійскі прэм’ер-міністар Джон Говард кажа, што мае моцныя падазрэньні аб датычнасьць тэрарыстычнай сеткі аль-Кайда да выбуху на інданэзійскай выспе Балі. Ад выбуху на выходныя загінулі больш за 180 чалавек, а больш за 300 былі параненыя. Говард аднак кажа, што аўстралійскія ўрад ня мае наўпроставых доказаў датычнасьці аль-Кайды да гэтага тэракту. Учора прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што трэба разглядаць вэрсію аб удзеле аль-Кайды, як асноўную. Пакуль што ніводная тэрарыстычная групоўка не ўзяла на сябе адказнасьці за гэты выбух. Сёньня Рада бясьпекі ААН аднагалосна асудзіла тэракт на Балі, назваўшы яго “пагрозай міжнароднаму міру й бясьпецы”.
XS
SM
MD
LG