Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:21 ]  У Сэрбіі чакаецца ануляваньне выбараў


БЯЛГРАД. Цэнтральная выбарчая камісія Сэрбіі сёньня мае абвесьціць канчатковыя афіцыйныя вынікі другога туру прэзыдэнцкіх выбараў. Чакаецца, што вынікі галасаваньня ў другім туры будуць прызнаныя несапраўднымі, бо яўка выбаршчыкаў не дасягнула патрэбных 50 адсоткаў. Партыя прэзыдэнта Югаславіі Войслава Каштуніцы заяўляе, што будзе аспрэчваць рашэньне камісіі, калі вынікі галасаваньня анулююцца. Прадстаўнкі Каштуніцы кажуць, што ў сьпісах выбаршчыкаў былі лішнія імёны – людзей, якія памерлі ці ўвогуле ніколі не йснавалі. Калі прыбраць гэтыя прозьвішчы, сапраўдная яўка выбаршчыкў перавысіла 50 адсоткаў, цьвердзіць партыя югаслаўскага прэзыдэнта. Паводле афіцыйных вынікаў, Каштуніца набраў у другім туры 67 адсоткаў галасоў. Гэта ўдвая болей, чым падтрымка іншага кандыдата – віцэ-прэм’ера Югаславіі Міралюба Лабуса. Калі выбары прэзыдэнта Сэрбіі будуць прызнаныя несапраўднымі, іх давядзецца праводзіць наноў
XS
SM
MD
LG