Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:13 ]  Францыя зь Нямеччнынай не дамовіліся аб падтрымцы фэрмэраў


ПАРЫЖ. Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак і фэдэральны канцлер Нямеччыны Гергард Шродэр ня здолелі вырашыць супярэчнасьці ў падыходах да субсыдыяў сельскай гаспадарцы. Два лідэры сустракаліся ўчора ўвечары ў Парыжы. Шродэр кажа, што дамоўленасьці аб субсыдыях не атрымаецца дасягнуць на саміце Эўрапейскага зьвязу ў Брусэлі на наступным тыдні. На саміце плянуецца абмеркаваць, якім чынам будзе фінансавацца пашырэньне Эўразьвязу. Нагадаем, што ўжо на пачатку 2004 году да Эўразьвязу маюць далучыцца 10 новых краінаў, у тым ліку суседзі Беларусі – Латвія, Літва ды Польшча. Нямеччына кажа, што цяперашнюю сыстэму субсыдыяў сельскай гаспадарцы ў Эўразьвязе нельга пашыраць на новыя 10 краінаў, бо на гэта проста ня хопіць грошай. Менавіта Нямеччына робіць найбольшы ўнёсак у бюджэт Эўраўзьвязу. Таму нямецкае кіраўніцтва спрабуе пераканаць Францыю, якая найбольш выйграе ад субсыдыяў, скараціць іх. Але францускі прэзыдэнт Шырак настойвае на тым, каб цяперашняя сыстэма захавалася да 2006 году.
XS
SM
MD
LG