Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:20 ]  Карла Дэль Понтэ патрабуе выдачы Радко Младзiча


ГААГА. Галоўны пракурор ААНаўскага суду ў справе ваенных злачынстваў у былой Югаславii Карла Дэль Понтэ папрасiла Эўрапэйскi Зьвяз павялiчыць уцiск на Югаславiю, каб тая арыштавала генерала Радко Младзiча – паплечнiка былога басьнiйскага лiдэра Радавана Караджыча – ды перадала яго ў Трыбунал. Спадарыня Дэль Понта заявiла, што ведае, што Младзiч занодзiцца ў Сэрбii i яго абараняе сэрбскае войска. Улады Сэрбii адкiдаюць гэтую iнфармацыю.
XS
SM
MD
LG