Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:19 ]  Мiратворцы НАТА застануцца ў Макэдонii даўжэй


БРУСЭЛЬ. Прадстаўнiкi НАТА паведамiлi сёньня, што мiратворчая мiсыя гэтай арганiзацыi ў Макэдонii будзе працягнутая да 15 сьнежня. Паводле НАТА, гэта зроблена на просбьу макэдонскага прэзыдэнта Барыса Трайкоўскага. Натаўскi кантынгент, якi налiчвае 700 жаўнераў, з’явiўся ў Макэдонii ў мiнулым годзе, калi там было парушанае мiраве пагадненьне ды пачалiся бойкi памiж урадавым войскам i альбанскiмi паўстанцамi. Цяпер мiр адноўлены, аднак прэзыдэнт Трайкоўскi лiчыць, што ягоная краiна пакуль застаецца ў рызыкоўнай сытуацыi.
XS
SM
MD
LG