Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:48 ]  У Чачні загінуў расейскі палкоўнік


ГРОЗНЫ. Сёньня ў раёне чачэнска-дагэстанскай на мяжы адбыўся бой. Паводле расейскага боку, чачэнскі аддзел колькасьцю да 50 чалавек спрабаваў прарвацца на дагэстанскую тэрыторыю. У баі загінуў намесьнік камандзіра брыгады ўнутраных войскаў палкоўнік Хафізаў. Тым часам у Грозным, недалёка ад будынку Ўправы ўнутраных справаў Чачні знойдзены легкавік у якім было 20 кіляграмаў трацілу. У Ведэнскім раёне Чачні мінамётным вагнём былі разбураныя некалькі будынкаў у вёсцы Цай-Ведзіно. Паводле некаторых зьвестак абстрэл вёўся з вайсковай часткі. Расейскае вайсковае кіраўніцтва адрынае гэрую вэрсыю.
XS
SM
MD
LG