Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:21 ]  Сьледства ў справе тэракту на выспе Балі


БАЛІ. Сёньня міністар абароны Інданэзіі Маторы Абдул Джаліл абвінаваціў Аль-Кайду і ейных саюзьнікаў у сыботнім тэракце на выспе Балі, дзе ад выбуху загінулі больш як 180 чалавек і больш 300 былі параненыя. Пераважная бальшыня ахвяраў – грамадзяне Аўстраліі. У часе выступу міністар не падаў ніякіх доказаў, аднак прадстаўнік паліцыі выспы сказаў, што ягонае ведамства мае сьпісы людзей, зьвязаных з бамбаваньнем. На месцы трагэдыі працуюць агэнты і сьледчыя са Злучаных Штатаў і Аўстраліі. Неўзабаве да іх далучыцца група брытанскіх экспэртаў са Скотланд Ярду. Аўстралійскі ўрад зьвярнуўся ў Арганізацыю Аб’еднаных Нацыяў з просьбай улучыць у чорны сьпіс тэрарыстычных арганізацыяў радыкальную групу Джамаа Іслямія, якую яны падазраюць у сувязях з тэрарыстамі.
XS
SM
MD
LG