Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:20 ]  Ствараецца адмысловы фонд дапамогі Афганістану


ІСТАМБУЛ. Арганiзацыя Эканамiчнага супрацоўнiцтва, у якую ўваходзяць Турэччына, Іран, Пакiстан, Афганiстан а таксама шэсьць цэнтральна-азiяцкiх i каўказкiх краiнаў былога СССР, вырашыла сёньня стварыць адмысловы фонд дзеля дапамогi адбудовы Афганiстану. Лiдэры гэтых краiнаў абмеркавалi таксама магчымасьць пабудовы газаводу, якi б з Туркмэнii iшоў у Пакiстан праз Афганiстан. Такiм чынам, Кабул мог бы атрымаць дзясяткi мiльёнаў даляраў за транзыт. У часе сустрэчы, прэзыдэнт Афганiстану заклiкаў прысутных дапамагчы ягонай краiне, у прыватнасьцi, у справе барацьбы супраць гандлю наркотыкамi.
XS
SM
MD
LG