Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:16 ]  Ізраіль заклікае палестынцаў стварыць "урад міру"


ЕРУЗАЛІМ. Прэм’ер-мiнiстар Ізраiлю Арыель Шарон заклiкаў палестынцаў зьмянiць сваё цяперашняе кiраўнiцтва, якое ўзначальвае Ясiр Арафат, на “урад мiру”. У часе адкрыцьця сэсii iзраiльскага Парлямэнту, Шарон сказаў, што з дазволу Арафата, Палестынскай аўтаномiяй кiруюць тэрарэстычныя групоўкi. Прэм’ер-мiнiстар Ізраiлю адзначыў, што ягоная карiна ўвесь час гатовая да аднаўленьня мiрных перамоваў. У студзенi наступнага году ў Палестынскай аўтаномii адбудуцца выбары, аднак сур’ёзнага супарата ў Ясiра Арафата пакуль няма. Сёньня Арыэль Шарон накiраваўся ў Вашынгтон дзеля перамоваў з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам, якi таксама заклiкаў палестынцаў зьмянiць iхнае кiраўнiцтва.
XS
SM
MD
LG