Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:55 ]  Палітычны крызыс у Сэрбіі


БЯЛГРАД. У Сэрбіі – пасьля няўдалага другога туру прэзыдэнцкіх выбараў загайстрыўся палітычны крызыс. Учорашнія выбары былі прызнаныя несапраўднымі праз нізкі ўдзел выбаршчыкаў. Аднак відавочна, што шанец на перамогу меў цяперашні прэзыдэнт Югаславіі Ваіслаў Каштуніца, які атрымаў амаль 67% галасоў. Ягонага супрарата, віцэ-прэм’ера югаслаўскага ўраду Міралюба Лабуса падтрымалі ўдвая менш выбаршчыкаў. Лідар сэрбскіх радыкалаў Ваістаў Шэшаль, які выбыў з барацьбы пасьля першага туру, лічыць пераможцам сябе, паколькі менавіта ён заклікаў выбаршчыкаў байкатаваць другі туцр. Новыя выбары пройдуць да 5 сьнежня.
XS
SM
MD
LG